В Дубровенской школе прошел областной методический совет методистов учебно-методических кабинетов

Источник материала:  
29.04.2019 —

В Дубровенской школе прошел областной методический совет методистов учебно-методических кабинетов

Як бы там ні было, але без ведання мовы, мы з вамі ніяк не абыйдземся. Без умення правільна афармляць свае думкі словамі наўрад ці змаглі б мы з вамі пра нешта дамовіцца, даведацца. Нягледзячы на наш высокатэхналагічны час, калі хутка змяняюцца мабільныя дадаткі, кампьютарныя праграмы, ускладняецца нават звыклая хатняя тэхніка, слова — гэта тое, што дапамагае совечасова разабрацца ва ўсіх навінках.
Правільна пабудаваная мова, яскравая, граматная, адразу захоплівае слухача. Але каб валодаць мовай на высокім узроўні, трэба шмат працаваць, прайсці ўсе выпрабаванні арфаграфічных правіл і выключэнняў з іх, выхоўваць у сябе арфаэпічны слых і сінтаксічны густ. А пачынаць трэба як мага раней, з дзяцінства.
Як стымуляваць вывучэнне мовы ў дзяцей, як зрабіць цяжкае зразумелым, менавіта такія пытанні стаялі перад удзельнікамі абласнога метадычнага савета метадыстаў вучэбна-метадычных кабінетаў, якія курыруюць І ступень агульнай сярэдняй адукацыі. На мерапрыемства, якое адбылося на базе сярэдняй школы №1 г.Дуброўна, прыехалі прадстаўнікі з усіх раёнаў Віцебскай вобласці.


В Дубровенской школе прошел областной методический совет методистов учебно-методических кабинетов

Ірына Кантроўская, начальнік аддзела па адукацыі Дубровенскага райвыканкама, расказала гасцям увогуле аб адукацыйным асяроддзі Дубровенскага раёна. Алена Аруцюнава, метадыст вучэбна-метадычнага кабінета, засяродзіла ўвагу прысутных на тым, як настаўнікі самі павышаюць свой прафесійны і адукацыйны ўзровень. Затым госці змаглі пазнаёміцца з тым, як навучаюць беларускай і рускай мове ў школах Дубровеншчыны, пабываўшы на уроках Рыты Кіндалёвай, Тамары Краўцовай і Галіны Махначовай.
Дарэчы, метадысты з цікавасцю агледзелі выставу метадычных дапаможнікаў, якія ужо шмат гадоў стварае Галіна Махначова. Яны адзначылі, што працоўныя сшыткі, метадычкі, якія выдала Галіна Іванаўна, настаўнікі цэняць вельмі высока, таму што гэта работа настаўніка-практыка.
Літаральна апладысментамі ўзнагародзілі метадысты вобласці Тамару Краўцову, якая правяла ўрок на беларускай мове.


В Дубровенской школе прошел областной методический совет методистов учебно-методических кабинетов

Прысутныя адзначылі высокае тэхналагічнае абсталяванне кабінетаў. Алена Зайцава, намеснік дырэктара сярэдняй школы №1, расказала пра выкарыстоўванне электронных адукацыйных сродкаў на ўроках мовы. Падводзячы вынікі выязнога метадычнага савета, Людміла Хамянок, метадыст абласнога інстытута развіцця адукацыі, адзначыла, што праграма была вельмі насычанай і карыснай. Нягле¬дзячы на абмежаваны час, настаўнікі і метадысты Дубровенскага раёна змаглі пераканаць прысутных, што работа ў напрамку развіцця кампетэнтаснага падыходу ў навучанні белару¬скай і рускай мове ў школах раёна ідзе сістэмна і дае свае вынікі.
Гэта меркаванне пацвердзіў і канцэрт навучэнцаў пачатковых класаў “Нарадзіліся мы ў Беларусі”, які стаў яскравай, эмацыя¬нальнай кропкай метадычнага савета.
Алена КАРСАКОВА.

←Егор Силич из Витебска стал чемпионом мира по шахматам среди школьников

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика