В Докшицах прошла лыжня-2019

Источник материала:  
30.01.2019 —

В Докшицах прошла лыжня-2019
У зімовым спартыўным свяце “Докшыцкая лыжня-2019”, якое адбылося ва ўрочышчы “Чыстаполле” ў мінулую суботу, удзельнічала 55 арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

Сёлетняе па-сапраўднаму зімовае надвор’е спрыяла правядзенню мерапрыемства: патрэбнае снегавое покрыва, марозік, што румяніў шчокі і падбухторваў не стаяць на месцы. Жарты, смех, весялосць – гэта тыя эмоцыі, з якімі сабраліся ­ўдзельнікі на лыжню.

– Гэта мерапрыемства не толькі спаборніцтва, але яшчэ і спартыўнае свята, – гаварыў старшыня райвыканкама Алег Пінчук. – Дзякуючы яму далучаемся да здаровага ладу жыцця, загартоўваем свой арганізм і назапашваемся аптымізмам. Масавыя спаборніцтвы аб’ядноўваюць працоўныя калектывы. Прыемна, што ў раёне шмат людзей, якія займаюцца спортам амаль на прафесійным узроўні. Для іх мерапрыемства – ­добрая трэніроўка перад стартамі вышэйшага ўзроўню.
Першымі на старт па традыцыі выйшлі кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, а таксама іх намеснікі. Кіламетровы лыжны шпацыр праз прыгожы заснежаны лес пад цвірканне вераб’ёў і шчабятанне іншых птушак – ці не найлепшы адпачынак у выхадны дзень?!
У перапынках паміж стартамі мясцовыя асілкі спрабавалі сябе ў спаборніцтвах па армрэслінгу і штурханні гіры. Ахвотныя грэліся юшкай ад райста і скакалі пад песні, якія выконвалі мясцовыя артысты. Тут жа супрацоўнікі райЦГіЭ запрашалі ўсіх паўдзельнічаць у спецыяльнай акцыі, падчас якой знаёмілі з правіламі бяспечнага адпачынку.
З-за вялікай колькасці ўдзельнікаў эстафета праводзілася ў два забегі. Падчас іх спартсменаў чакалі розныя неспадзяванкі: то гублялася мацаванне на лыжах, то падводзіла каардынацыя на самым фінішы. Але аказваецца, калі моцна захацець, то да фінішу можна прыбегчы і на адной лыжы, а без падзення на трасе і лыжня не лыжня!
Сёлетнім уладальнікам галоўнага кубка “Докшыцкая лыжня-2019” стала каманда Крулеўшчынскага сельсавета, якая ў чарговы раз даказала, што яна мацнейшая. На адну прыступку вышэй, чым у мінулы раз, паднялася зборная Докшыцкага РГЗ – мінулагоднія бронзавыя прызёры ў гэтым годзе сталі срэбранымі. Трэцяе месца заваявала каманда Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрнат.
У мужчынскім масстарце лепшы вынік – 6 хвілін – паказаў прадстаўнік Валкалацкага сельсавета Максім Ку­шэль. Другім у забегу стаў не менш вядомы спартсмен Сяргей Дзятлаў (санаторый “Баравое”). Трэцяе месца раздзялілі Уладзімір Бяльковіч (Бягомльскі лясгас) і Максім Скурат (ЦРБ). Сярод дзяўчат у лепшых мінулагодняя пераможца Вольга Гадулевіч (Докшыцкі РГЗ), а таксама параф’янаўскія лыжніцы Алена Жданько і Вольга Арлоўская. Пераможцы масстартаў атрымалі прызы ад раённай арганізацыі “Белая Русь”. Самыя старэйшыя і самыя маладыя ўдзельнікі, сярод якіх Жанна Разборская (санаторый “Баравое”), Уладзімір Гмырак (Докшыцкі РГЗ), Юлія Чарвінская (Бярозкаўскі сельсавет) і Аляксандр Таляронак (Крулеўшчынскі сельсавет), атрымалі ўзнагароды ад РК ГА “БРСМ”.
Самымі моцнымі ў армрэслінгу сталі Сяргей Кахановіч, Аляксандр Роўба і Андрэй Кішыла. У штурханні гіры – Ігар Каралёнак, Аляксей Новік і Юрый Федарэнка.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
На здымку: пераможцы лыжні-2019.

←Где временно разместится молодежь из Студенческой деревни - комментарий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика