Докшицкий хлебозавод выпустил НОВЫЕ кукурузные палочки

Источник материала:  
12.08.2018 —

Докшицкий хлебозавод выпустил НОВЫЕ кукурузные палочки
Тэма выбару прысмакаў становіцца найбольш актуальнай напярэдадні святаў, калі павышаецца попыт на адпаведную прадукцыю. Докшыцкі хлебазавод асвоіў новы яе від – кукурузныя палачкі “Салодкі дзень”, якія ўжо можна знайсці на паліцах гандлёвых кропак раёна. Агульнае з “Дамавічком Кузем” – толькі форма і вага, адрозненне – ва ўпакоўцы і смакавых якасцях.
Палачкі “Салодкі дзень” распрацаваны па новай рэцэптуры, у іх складзе менш цукру і маргарыну, а значыць, і менш калорый. У фірменных крамах хлебазавода адзін пачак такіх прысмакаў будзе каштаваць 88 капеек. У бліжэйшы час новы від прадукцыі плануюць адпраўляць на экспарт у Расійскую Федэрацыю.
Асартымент выпускаемай здобнай прадукцыі папоўніўся булачкамі: “Ладушка” з карамельнай начынкай і “Апетытная вішня”. “Ладушка” асабліва прыйшлася даспадобы аматарам паласавацца печывам. І не дзіўна. Яе фармуюць выключна ўручную, таму за змену атрымліваецца выпусціць толькі 200 штук, якія з паліц крам разыходзяцца вельмі хутка.
А яшчэ да Дня горада хлебазавод выпусціў фармавы заварны хлеб “Сёмушка апетытны” цёмнага колеру з 65-працэнтным напаўненнем семачкамі сланечніка. Пакуль яго можна набыць у фірменных крамах у Докшыцах, Крулеўшчыне і ва ўніверсаме “Родны кут”.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКУ: Даша і Лера Сакаловы любяць ласавацца кукурузнымі палачкамі “Салодкі дзень”.
Фота аўтара.

←Дубровенец Николай Чекчиков — лучший молодой комбайнер Витебской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика