Православные верующие почтили память преподобного Серафима Саровского в Докшицком районе

Источник материала:  
03.08.2018 —

Православные верующие почтили память преподобного Серафима Саровского в Докшицком районе
Цэлы год чакаюць праваслаўныя вернікі Сітцаў і наваколя 1 жніўня – дня, калі шануецца прападобны Серафім Сароўскі. У гэты дзень спяшаюцца вернікі з усяго раёна ў Сітцаўскі храм вялікапакутніка Георгія Перамоганосца. Вось і сёлета агульнай малітвай была ўшанавана памяць прападобнага, пасля чаго адбыўся хрэсны ход, які ўзначаліў настаяцель храма протаіерэй Леанід Страха. У хрэсным ходзе прынялі ўдзел протаіерэі Пётр Іоська і Віктар Гмір.
У сваіх навучаннях святы Серафім галоўнай мэтай хрысціянскага жыцця паказваў набытак Духа Святога. Умудроны вопытам аскетычнага жыцця, ён адводзіць выкананню ўсіх рэлігійных прадпісанняў толькі дапаможную ролю. Серафім Сароўскі лічыў, што, якімі б карыснымі ні былі пост, малітва і чытанне духоўнай літаратуры, але яны толькі інструменты, якімі варта карыстацца для дасягнення галоўнай мэты духоўнага жыцця – знайсці мір у сабе самім. “Здабудзь дух мірны, і тады тысячы вакол цябе выратуюцца,” – гаварыў святы. За ахвяру, якую прынёс прападобны Серафім у імя Госпада, ён атрымаў ад Яго дары прадбачання, цудатворства і вылечвання тых, хто пакутуе.

Традыцыйна крыжовы шлях у Сітцах ладзіцца з іконай Маці Божай Будслаўскай, якая захоўваецца ў храме і ўслаўляецца як каталіцкімі, так і праваслаўнымі вернікамі. Святыня праносіцца над народам – гэта адзін з канонаў яе ўшанавання, які дазваляе павялічваць колькасць тых, хто спадзяецца на божае бласлаўленне.

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

←РЕПОРТАЖ: Легко ли даются деньги ягодно-грибным бизнесменам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика