Докшицы тоже «лепят сами»

Источник материала:  
06.07.2018 —

Докшицы тоже «лепят сами»
Новая кропка грамадскага харчавання сеткі Белкаапсаюза “Лепім самі”, аб’екты якой ужо працуюць у Полацку, Сянно і іншых гарадах Беларусі, днямі адкрылася і ў Докшыцах. Пельменная на 16 пасадачных месцаў размясцілася ў памяшканні былой кулінарыі. У ёй прапануюць альтэрнатыву фастфуду – пельмені, варэнікі і піцу ручной лепкі.

Райста закупіла прафесійнае гандлёвае і хала­дзільнае абсталяванне, зрабіла перапланіроўку падсобных памяшканняў. Усяго на мадэрнізацыю было затрачана 50 тысяч рублёў.
Як адзначыў старшыня райвыканкама Алег Пінчук у час адкрыцця, фармат аб’екта незвычайны. Праведзеная мадэрнізацыя поўнасцю змяніла інтэр’ер памяшкання, а таксама дазволіла стварыць дадатковыя працоўныя месцы.
– Галоўная асаблівасць – кухары будуць гатаваць стравы на вачах наведвальнікаў, – расказала першы намеснік старшыні праўлення райста Таццяна Каляга. – Само памяшканне пельменнай падзелена на дзве зоны. У адной, як і раней, прадаецца прадукцыя ўласнай вытворчасці. У другой – можна паласавацца пельменямі, варэнікамі, піцай з рознымі начынкамі. Дарэчы, для аматараў апошняй ёсць паслуга “Збяры піцу сам” – гэта, калі кліент сам выбірае, з якімі інгрыдыентамі павінна быць яго любімая страва. У прыгатаванні піцы акцэнт робім на выкарыстанні натуральных прадуктаў. У далейшым будзем пашыраць асартымент у адпаведнасці з пакупніцкім попытам.
Ужо ў першы дзень работы закусачная “Лепім самі” парадавала наведвальнікаў смачнымі арыгінальнымі стравамі, кандытарскімі вырабамі, некалькімі відамі марозіва і духмянай кавай з капсульнай машыны.
“Лепім самі” гасцінна запрашае паспрабаваць смачныя пельмені, ролы і іншыя стравы кожны дзень з 9 да 19 гадзін. Наведвальнікі там могуць таксама скарыстацца бясплатнай паслугай Wi-Fi.
Ад рэдакцыі
Пакуль матэрыял рыхтаваўся да друку, у рэдакцыю па­тэлефанавала жыхарка Докшыц Ірына Кірыенка. Яна выказала вялікае задавальненне тым, як працуе новы аб’ект. Расказала, што з нагоды дня нараджэння ўнучкі паспрабавала арганізаваць там свята для дзяцей. Усе засталіся задаволеныя не толькі смачнымі стравамі, але і выдатным абслугоўваннем, даволі нізкімі цэнамі. Асаблівыя словы падзякі Ірына Расціславаўна выказала буфетчыцы Рыце Гайчонак і кухару Алене Бярозка.
І яшчэ. На думку наведвальнікаў, нядрэнна было б падоўжыць рэжым работы ўстановы на некалькі гадзін пазней. Паласавацца піцай ці пельменямі ўсё ж такі лепш у нерабочы час, а пасля заканчэння рабочага дня людзі зрабіць гэта папросту не паспяваюць.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
На здымку: Кухары Настасся Навуменка і Алена Бярозка “чаруюць” над піцай.
Фота аўтара.

←Куда пойти в выходные: "Купалье" в Александрии, "Джазовые вечера" и Stereo Weekend

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика