Какие мотивы толкают молодых людей связать свою жизнь со службой в правоохранительных органах?

Источник материала:  
06.07.2018 —

Какие мотивы толкают молодых людей связать свою жизнь со службой в правоохранительных органах?
 Якія матывы штурхаюць маладых людзей звязаць сваё жыццё са службай у праваахоўных органах? Што прымушае іх спачатку ісці вучыцца ў юрыдычныя вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзе па вызначэнні высокі конкурс, старанна вучыцца, каб потым, ужо на месцах службы, дзяжурыць, выязджаць на месцы здарэнняў, працаваць з крымінальным кантынгентам? Гэтыя і шмат іншых пытанняў задаў сваёй суразмоўцы памочніку пракурора раёна Яўгеніі Банеевай.

Прыступіла да службы нядаўна, няма яшчэ і года. Пры гэтым упэўнена сцвярджае:
— Службай задаволена, гэта тое, чым хацела займацца.
— Як увогуле прыйшлі да думкі аб службе ў пракуратуры, магчыма, прыклад бацькоў?
— У маёй сям’і ніхто ніякім чынам не быў звязані з праваахоўнымі органамі, ніхто не служыў ні ў міліцыі, ні ў органах следства. Сама з дзяцінства марыла, што буду служыць у праваахоўных органах, тата гаварыў, што фільмаў наглядзелася. Пасля школы паспяхова паступіла ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, на юрыдычны факультэт, адвучылася і мяне прынялі на службу ў пракуратуру Лепельскага раёна.
— Як вас сустрэла служба?
— З ёй сустрэлася напрыканцы вучобы. Перад тым, як паступіць у пракуратуру, я стажыравалася ў органах следства, гэта лічыцца абавязковым. Для таго, каб весці нагляд за следствам, за выкананнем законнасці пад час расследвання крымінальных спраў, работнікі пракуратуры абавязаны ведаць і разумець, хаця б збольшага, сутнасць гэтай працы. Пад наглядам старэйшых, вопытных следчых расследвала тры невялікія крымінальныя справы. Гэта былі крадзяжы маёмасці, сусед-алкаголік сцягнуў у пенсіянеркі посуд і прапіў яго – падобнага кшталту.
Зараз у пракуратуры няма сваіх органаў следства, гэтая функцыя перададзена асобнай структуры – Следчаму камітэту, а пракурорскія работнікі, у тым ліку і я, наглядаем за выкананнем законнасці, падтрымліваем дзяржаўнае абвінавачанне ў судзе, правяраем перад гэтым крымінальныя справы на прадмет адпавядання закону, на паўнату і дакладнасць сабраных доказаў і іншае.
— Успомніце сваю самую складаную справу, якую давялося весці ў судзе.
— Лепельшчына – адносна спакойны рэгіён, больш за палову злачынстваў складаюць дробныя крадзяжы маёмасці, ды і сама я тут служу пакуль што нядаўна, таму з жахлівымі, рэзананснымі справамі сутыкацца не даводзілася. Не так даўно падтрымлівала дзяржаўнае абвінавачанне ў працэсе супраць Генадзя Грыгор’ева, раней неаднаразова судзімага. На той раз яму ў віну ставіліся тры эпізоды крадзяжоў: скраў пенсію ў пажылога чалавека, залез ноччу ў незамкнёны дом і сцягнуў самавар, рэчы і пашпарт, і ў трэцім выпадку з кватэры пенсіянеркі зрэзаў кабель на люстру. Усе тры выпадкі былі даказаныя, таму суд, улічваючы, што ранейшыя судзімасці не прымусілі задумацца, прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі.
— Некалькі разоў даводзілася прысутнічаць на судовых пасяджэннях па крымінальных справах. Заўсёды пасля іх заставалася прыкрае, непрыемнае адчуванне, нібыта дакрануўся да чагосьці брыдкага. Як вам удаецца спраўляцца з крымінальным негатывам?
— Самая галоўная выснова, якую я зрабіла для сябе, — пакідаць працу на працы. Дадому нічога не нясу, галаву адключаю цалкам, сапраўды, негатыву хапае. Люблю паглядзець фільмы пра містыку, фэнтазі, пагуляць у нашым парку, галоўнае – пераключыцца.
— Пад час гутарак з людзьмі з крымінальным мінулым, на пасяджэннях суда часта лавіў сябе на адчуванні псіхалагічнага дыскамфорту. Здаецца, сядзіць чалавек у наручніках, за кратамі, а ўсё роўна яго пабойваешся. Што вам дапамагае працаваць з такім кантынгентам?
— Мяне навучылі старэйшыя калегі, што проста так пачынаць гутарку са сваім апанентам нельга, трэба папярэдне добра падрыхтавацца, сабраць усю магчымую інфармацыю, вывучыць слабыя і моцныя бакі, выдзеліць галоўнае, што хочаш даведацца. Па-другое, упэўненасць у сабе набываецца з практыкай. І яшчэ адзін цікавы момант – форма. Як ні дзіўна, але форма мне таксама дадае ўпэўненасці, а ў суразмоўцы самаўпэўненасці змяншае.
— Якімі справамі, акрамя крымінальных, даводзіцца займацца?
— Летась і ў бягучым годзе прадстаўляла інтарэсы дзяржавы ў грамадзянскіх працэсах па пазбаўленні бацькоўскіх правоў. Вось дзе жах! Даволі часта ўдзельнічаем у аб’ездах дамоў і кватэр, адкуль паступаюць сігналы на неналежныя ўмовы ўтрымання дзяцей. Часта такія пабудовы і жыллём назваць можна з вялікай нацяжкай, пасля наведвання хочацца хутчэй збегчы адтуль. У тых працэсах па пазбаўленні бацькоўскіх правоў, дзе мне асабіста даводзілася ўдзельнічаць, бацькоў тых не шкада, шкада было дзяцей. Бліжэйшым часам буду ўдзельнічаць у працэсах па высяленні без выдзялення жылых памяшканняў за вялікія запазычанасці па камунальных плацяжах.
— Кожная прафесія накладвае свой адбітак, пакідае след. Прафесія пракурорскага работніка не выключэнне?
— Цяжка меркаваць, я ж не працавала ў іншых прафесіях. Хаця мае блізкія адзначаюць, што з часам я станаўлюся дзесьці цвёрдай, часам і жорсткай, катэгарычнай у гутарках.
І зусім нечакана адкрыла для сябе яшчэ адно прызначэнне пракуратуры – праваабарончае. Шмат людзей звяртаюцца менавіта ў пракуратуру па абарону сваіх правоў і законных інтарэсаў. Напрыклад, няправільна чалавеку налічылі заработную аплату або звольнілі, прадалі няякасны тавар – часта ён нясе заяву менавіта ў пракуратуру, шукае праўды там.

←Движение 8 июля будет закрыто на участке проспекта Победителей из-за "Волатфэста"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика