Мінскія школьнікі будуць бясплатна ездзіць у грамадскім транспарце і ў 2011 годзе
Нагадаем, у снежні рашэннем КТУП "Мінсктранс" для школьнікаў сталіцы адменена плата за праезд у камунальным пасажырскім транспарце горада.
"Горад у 2010 годзе прыняў такое рашэнне. Яно пакуль аформлена ўнутраным рашэннем "Мінсктранса". Цяпер мы прапрацоўваем пытанне кампенсацыі затрат на праезд школьнікаў у грамадскім транспарце. Але рашэнне аб бясплатным праездзе для школьнікаў прымалася не на месяц. Думаю, гэта тэма будзе знята на наступныя гады", - сказаў Міхаіл Ціцянкоў.
У бліжэйшы час улады Мінска вызначаць узроставую катэгорыю школьнікаў, якія для бясплатнага праезду ў грамадскім транспарце павінны будуць карыстацца даведкай навучэнца. Хутчэй за ўсё, гэта вучні, пачынаючы з 7-8 класа.
Ва ўстановах адукацыі Мінска, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, навучаецца 160 тыс. школьнікаў.
БелТА