Навагодні экспрэс запрашае ў зімовую казку

Источник материала:  
17.12.2010 11:25 —
Навагодняе падарожжа ў краіну казак прапануе маленькім пасажырам і іх бацькам Дзіцячая чыгунка.

Гэтая паслуга з кожным годам карыстаецца ўсё большай папулярнасцю ў мінчан і гасцей сталіцы. Напрыклад, летась Дзіцячая чыгунка перавезла 11 тысяч пасажыраў. Таму ў сёлетнім сезоне праект стартуе на тыдзень раней — каб паспець на навагодні цягнік маглі ўсе ахвотныя. Білеты ўжо з’явіліся ў касе. Першы састаў адправіцца ў 10.30.

Фірменны цягнік «Навагодні экспрэс» з шасці вагончыкаў будзе курсіраваць з 20 снежня па 9 студзеня.

Яго шлях пройдзе праз тры станцыі: «Заслонава», «Піянерская» і «Сасновы бор». Святочная праграма будзе пачынацца за 30 хвілін да адпраўлення кожнага саставу. Само падарожжа зойме крыху больш за гадзіну.

А на станцыі «Сасновы бор» вандроўнікаў сустрэнуць казачныя героі, Дзед Мароз са Снягуркай. Для маленькіх пасажыраў падрыхтаваны віктарына, конкурсы, рухавыя гульні, салодкія сувеніры.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←Календарь туристических событий на 2011 год создают в Минской области

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика