У Мінску з'явіліся вуліца Лівенцава і завулак Салаўіны
У беларускай сталіцы з"явіліся дзве новыя вуліцы, старыя могілкі здабылі назву, а адна з набярэжных рэкі Свіслач цяпер будзе звацца па-новаму. Адпаведнае рашэнне прыняла Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў.
У дакуменце, у прыватнасці, гаворыцца пра прысваенне праектаванай вуліцы ў межах вуліц Адэскай, Лаза, Ушакова, Катоўскага, Чалюскінцаў імя партызана і савецкага чыноўніка Віктара Ільіча Лівенцава, які памёр у мінулым годзе. Надалей яна будзе называцца «вуліца Лівенцава».
Праезду ў 11-м квартале жылога комплексу «Вясёлкавы» (малапавярховая забудова ў межах вуліц Піянерскай, Ціхай, завулка Ціхага) прысвоена назва «завулак Салаўіны».
Безназоўным могілкам у межах вуліцы Чарвякова і Старавіленскага гасцінца прысвоена назва «Мінскія брацкія ваенныя могілкі 1914–1918 гг.».Нарэшце, вуліца Камунальная набярэжная пераназвана ў Траецкую набярэжную.
Падзяліцца навіной:
«Минск-Новости»
«Минск-Новости»