Зацверджаны архітэктурны праект аквапарку ў Мінску
Урад Беларусі зацвердзіў прадстаўлены Мінскім гарвыканкамам архітэктурны праект будаўніцтва ў сталіцы аквапарку —
Каштарысны кошт будаўніцтва зацверджаны ў памеры Br158,3 млрд. у цэнах 2006 года. Забаўляльны аб’ект будуць узводзіць за сродкі гарадскога бюджэту з прыцягненнем крэдытных рэсурсаў. Ужо аформлены крэдыт у адным з беларускіх банкаў.
У аквапарку, а ён разлічаны на круглагадовую эксплуатацыю, прадугледжана сем асноўных горак розных узроўняў складанасці і вышыні скатаў. Самая экстрэмальная дасягне 21 м. Частка аквапарку будзе пад адкрытым небам. Асноўным водным элементам акваторыі стане басейн з вадаспадамі, фантанамі, гейзерамі, фарсункамі для масажу.
На верхняй тэрасе аквапарку размесцяць хвалевы басейн з пляжам, дзіцячы басейн з гульнявым гарадком, атракцыёны.На чацвёртым паверсе размесціцца
На тэрыторыі аквапарку прадугледжана і кафэ, якое будзе спецыялізавацца на экзатычных стравах з морапрадуктаў і працаваць па прынцыпу самаабслугоўвання. Акрамя таго, паслугі наведвальнікам прапануюць аздараўленчы
Будаўніцтва пачалося. Плануецца, што наведвальнікаў аквапарк прыме ў 2012 годзе. Заказчыкам будаўніцтва выступае ДВА «Мінскбуд».
Аксана Шыкуць, БЕЛТА