У Мінску адкрылася выстава «Спартэкспа-2010»

Источник материала:  
08.09.2010 15:42 —
8 верасня ў Мінску адкрылася 7-я міжнародная спецыялізаваная выстава «Спартэкспа-2010».

Тэматыка выставы ахоплівае ўсе сферы спартыўнай індустрыі, прыярытэтныя, жыццёва важныя яе вобласці: спорт і здароўе. У «Спартэкспа-2010» бяруць удзел кампаніі, занятыя ў сферы абсталявання спартыўных пабудоў, вытворцы і пастаўшчыкі спартыўнага інвентару і экіпіроўкі, спартыўныя аб’яднанні, федэрацыі, арганізацыі, спецыялізаваныя СМІ.

З адным з найбольш відовішчных відаў спорту, бодыбілдынгам, можна азнаёміцца на стэндзе Беларускай федэрацыі бодыбілдынгу і фітнесу.

Яркай спартыўнай падзеяй выставы стане акцыя, якая папулярызуе здаровы лад жыцця і лядовыя віды спорту, — «Міні-каток». Яе будуць праводзіць кампанія «Тарвлад» і НВЦ «Белэкспа». Да ўдзелу ў акцыі дапускаюцца ўсе ахвотныя.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Веладарожак у Мінску стане больш

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика