Дзень горада ў Мінску: кёрлінг, муай тай, ролікі

Источник материала:  
31.08.2010 12:43 —
Перавага на свяце 11-12 верасня аддаецца спартовым мерапрыемствам.

А разынкай павінна стаць адкрыццё віславальнай школы на праспекце Пераможцаў з удзелам Аляксандра Лукашэнкі.

У сталіцы пройдзе марафон з удзелам прадстаўнікоў з пятнаццаці краін. У «Мінск-Арэне» адбудуцца міжнародныя спаборніцтвы па муай таю «Вялікая васьмёрка» за тытул чэмпіёна свету. А каля Палаца спорту — міжнародны турнір асілкаў «Кубак горада Мінска». Мінчане змогуць пакатацца на роліках, каньках, а таксама пагуляць у кёрлінг.

Для аматараў класічнай музыкі і тэатра, будуць працаваць адпаведныя пляцоўкі.

Месцы правядзення масавых мерапрыемстваў абгародзяць турнікетамі.

Трэба будзе прайсці праз металадэтэктары, каб патрапіць на свята.

Спісы забароненых для праносу рэчаў і месцаў, дзе будуць стаяць турнікеты, абяцаюць апублікаваць загадзя ў Інтэрнэце. «Нашы грамадзяне ўжо прывыклі да гэтага. Нараканняў няма», — адзначае Уладзімір Станілевіч, прадстаўнік ГУУС Мінска.

Ці будуць на Дні горада прадаваць спіртное? Мінгарвыканкам яшчэ не прыняў рашэнне па гэтым пытанні.

Падчас свята выберуць «Мінчаніна года» і «Лепшага па прафесіі».

Кульмінацыяй стане феерверк у суправаджэнні сімфанічнага аркестра а 22.00 каля стэлы «Мінск — горад герой».

Поўны спіс мерапрыемстваў тут.

Падзяліцца навіной: 
КМ

←Движение автобусов маршрутов №№1,69,73,91,1019ТК по прежним схемам возобновляется в Минске с 30 августа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика