З 1 верасня метро пераходзіць на зімовы рэжым працы
Мінскі метрапалітэн з 1 верасня пераходзіць на зімовы графік руху электрапаяздоў, паведамілі ў службе руху сталічнай падземкі.
Летні графік у метро дзейнічае з 1 ліпеня па 31 жніўня. Праз зніжэнне ў гэты перыяд пасажырапатоку памеры руху электрапаяздоў (колькасць пар цягнікоў за адну гадзіну) скарачаюцца.
З 1 верасня ў рабочыя дні на першай лініі метро ў часы пік за гадзіну будуць праходзіць 30 пар цягнікоў замест 20, як гэта было летам. Вечарам у часы пік памер руху складзе 24 пары цягнікоў за гадзіну (было 15). На другой лініі ў ранішнія часы пік за гадзіну будуць праходзіць 26 пар цягнікоў замест 20, у вячэрнія — 20 пар замест 15. У выхадныя дні на першай лініі падземкі ўдзень за адну гадзіну будуць праходзіць у сярэднім 15 пар цягнікоў (было 11–12), на другой лініі — 13 пар (10).
На дзвюх лініях мінскага метрапалітэна, працягласць якіх складае 30,3 км, пасажыраў перавозяць 49 электрацягнікоў (каля 250 вагонаў). За суткі яны выконваюць 1245 рэйсаў.
БЕЛТА