У Мінску бракуе педработнікаў

Источник материала:  
20.08.2010 15:59 —
У Мінску існуюць праблемы з забеспячэннем педагагічнымі кадрамі, заявіў старшыня камітэта па адукацыі гарвыканкама Уладзімір Шчэрба 20 жніўня на форуме педагагічных работнікаў устаноў сістэмы адукацыі.

Паводле слоў чыноўніка, захоўваецца вялікая зменлівасць кадраў сацыяльна-псіхалагічных службаў, востры недахоп работнікаў дашкольных устаноў. Зараз у дашкольных установах вакантныя 400 ставак выхавацеляў, 297 — памочнікаў выхавацеля, 109 — кухараў, 63 — медсясцёр. «Прычыны вядомыя», — сказаў Шчэрба. Так, неаднаразова ўзнімалася праблема нізкай аплаты працы і падзення прэстыжу прафесіі настаўніка ў грамадстве. «Сталічныя ўлады робяць усё магчымае, каб і далей аказваць падтрымку педагагічным работнікам», — сказаў старшыня камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

Шчэрба адзначыў, што да цякучасці кадраў акрамя іншага вядзе недаацэнка важнасці карпаратыўнай культуры. Ён прывёў вынікі апытання педагогаў, праведзенага ў Мінску ў гэтым навучальным годзе. Паводле звестак апытання, менш за палову сталічных педагогаў задаволены псіхалагічным кліматам у калектыве. «У калектывах сярэдніх школ № № 77 і 178, дашкольнай установе № 167 ужо не першы год інтэлектуальны патэнцыял накіроўваецца не на вырашэнне адукацыйных задач, а на стварэнне канфліктных сітуацый», — сказаў кіраўнік камітэта.

Усяго, паводле слоў Шчэрбы, у Мінску адукацыйны працэс забяспечваюць больш за 29 тыс. педагагічных работнікаў. Яны працуюць у 784 установах адукацыі ўсіх тыпаў. У тым ліку ў новым навучальным годзе ў Мінску будзе працаваць 419 дашкольных устаноў, 243 агульнаадукацыйныя ўстановы, сярод якіх 40 гімназій, дзве гімназіі-каледжа і два ліцэі.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Пострадавший от грабежа в Толочине оказался сбежавшим от наказания "химиком"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика