14 жніўня спёка можа паставіць у Мінску новы рэкорд

Источник материала:  
14.08.2010 10:13 —
14 жніўня ў Мінску чакаюць падзенне тэмпературнага рэкорда 99-гадовай даўніны, паведамляе meteoinfo.by.

У суботу ў сталіцы чакаецца 34–36 градусаў цяпла. Абсалютны максімум гэтага дня, паводле звестак сіноптыкаў, быў усталяваны 14 жніўня 1911 года. Тады слупок тэрмометра паказаў +29,8 градуса.

Апроч таго, у сталіцы можа быць перакрыты рэкорд месяца — 34,6 градуса. Так горача было толькі 24 жніўня 2007 года. І, нарэшце, сёння спёка мае шанец стаць наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў. Тэмпературны максімум для Мінску — 35 градусаў. Яго зафіксавалі 29 ліпеня 1936 года.

Падзяліцца навіной: 
euroradio.by

←Забарона руху на рагу Бірузова й Альшэўскага

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика