Машины уходят под землю
В конце 2013 года на Октябрьской площади Минска появится четырехуровневый подземный паркинг, который сможет вместить около 700 автомобилей. Сейчас ведется подготовка документации, а созданием проекта займется “Минскпроект”. Планируется также построить стоянку и за Дворцом Республики — в составе объекта социально-бытового назначения на улице Интернациональной.
Березинский район
Да будет храм!
Жителям агрогородка Селиба (Минская область) больше не придется ехать в церковь за 40 километров. В деревне скоро появится свой храм. Теперь посещать службу будет удобно не только местным жителям, но и прихожанам всего Селибского сельсовета и даже соседнего Кличевского района Могилевщины.
Бярозаўскі раён
Здзітаўскі ўкос
Найлепшыя касцы Беларусі сабраліся ў выхадныя ля вёскі Здзітава Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. На тэрыторыі біялагічнага заказніка “Спораўскі”10 каманд прынялі ўдзел у чарговым нацыянальным чэмпіянаце краіны па ручным кашэнні. Каб перамагчы ў камандным заліку, кожнаму з дуэтаў касцоў прыйшлося хутка і якасна прайсці паласу шырынёй 3 метры і даўжынёй 100, а потым найлепшыя з іх у фінале адолелі 50-метровую дыстанцыю. Пераможцы, якімі сталі касцы з Драгічынскага раёна, прадставяць нашу краіну на еўрапейскім чэмпіянаце, які пройдзе ў Польшчы.
Слонім
Сувеніры з “паўночных Афінаў”
Лета — якраз тая пара, калі ў Слоніме (Гродзенская вобласць) і яго ваколіцах бываюць тысячы турыстаў з усяго свету. У слонімскіх крамах нарэшце паклапаціліся пра гасцей “паўночных Афінаў”: тут з’явіліся сувеніры, прысвечаныя гарадскім славутасцям. Найперш гэта арыгінальныя міні-талеркі з выявамі герба Слоніма і яго архітэктурных помнікаў, якія вырабіў індывідуальны прадпрымальнік з Маладзечна Канстанцін Майсевіч.
Докшицкий район
Шуневка — сестра Хатыни
В сентябре будет открыт после восстановления мемориальный комплекс в деревне Шуневка Докшицкого района, которую постигла в годы Великой Отечественной войны участь Хатыни. Из средств областного бюджета на реконструкцию памятника, созданного в 80-е годы ХХ века скульптором Анатолием Аникейчиком и архитектором Леонидом Левиным, выделен один миллиард рублей. Мемориал войдет в сеть туристических маршрутов по Витебщине.
Глускі раён
Повязь часоў
Стагоддзе таму жыхарка вёскі Слаўкавічы, што ў Глускім раёне Магілёўшчыны, Ганна Кіркевіч вышыла прыгожы святочны ручнік. А днямі майстрыха Наталля Грашчанка з Заеліцкага дома рамёстваў атрымала дыплом Рэспубліканскай выстаўкі старажытнай і сучаснай вышыўкі за тое, што дала старой рэчы новае жыццё. Майстар-метадыст па ткацтву з Заеліцы вядома сваімі творчымі працамі далёка за межамі раёна.
Мозырь
Фурор в Голливуде
Три золотые медали и звание чемпиона мира привез из США мозырский (Гомельская область) детско-юношеский ансамбль народного, эстрадного танца и песни “Палеская зорачка”. Белорусская команда завоевала на Всемирном чемпионате исполнительских искусств 14 медалей, из них 11 — золотые. Юные артисты выступали в Лос-Анджелесе, Чикаго и Милуоки. Мозырчане покорили жюри в номинациях “Фольклор”, “Театральный” и “Открытый стиль”.