У
Састаў электрацягніка даставяць са Швейцарыі на шасці грузавіках, даўжыня кожнага з якіх складзе 34 метры, вышыня 5 метраў. Перадэксплуатацыйныя выпрабаванні цягнік пройдзе ў лакаматыўным дэпо ў Баранавічах, пасля чаго яго даставяць у Мінск.
Паводле інфармацыі БЧ, у зборцы цягніка возьмуць удзел беларускія спецыялісты маторвагоннага дэпо сталіцы, якія адправяцца ў Швейцарыю для дэталёвага азнаямлення з вытворчасцю гэтай тэхнікі. Там жа пройдуць навучанне беларускія машыністы, якія будуць кіраваць новымі цягнікамі.
Кантракт на куплю дзесяці сучасных электрацягнікоў са швейцарскай кампаніяй Stadler БЧ заключыла ў межах праекта "Гарадская электрычка". Кошт кожнага цягніка — 6 мільёнаў еўра. Шэсць цягнікоў злучаць станцыі Мінск-Пасажырскі і Ждановічы, чатыры будуць працаваць на рэгіянальных маршрутах. У перспектыве плануецца, што гарадская электрычка злучыць сталіцу з гарадамі-спадарожнікамі.
Чакаецца, што першая электрычка будзе запушчаная ў 2011 годзе.
Сяргей Пульша, БелаПАН