Завяршаецца адключэнне гарачай вады ў спажыўцоў Мінска

Источник материала:  
02.08.2010 09:52 —

Як паведамілі ў філіяле «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга», у перыяд з 2 жніўня гарачае водазабеспячэнне будзе адключана ў спажыўцоў шэрагу дамоў па вуліцах Бехцерава, Будзённага, Васняцова, Ванеева, Грушэўская, Кабушкіна, Куляшова, Народная, Партызанскім праспекце, вуліцам Пляханава, Райніса, Філатава, Шышкіна, Шчарбакова, а таксама в/часці 35703 і в/часці 63755.

З 9 жніўня гарачай вады не будзе ў дамах па вуліцах Каліноўскага, Кядышкі, Лагойскі тракт, праспекце Незалежнасці, вуліцах Сядых і Цікоцкага.

З 10 жніўня гарачую ваду адключаць у дамах, размешчаных па вуліцах Амуратарская, Багдановіча, Грыбаедава, Замкавая, Заслаўская, Камунальная Набярэжная, Караля, Калектарная, Машэрава, Мельнікайтэ, Абойная, Вызвалення, па праспекце Пераможцаў, вуліцах Старавіленская, Старажоўская, Ціміразева і Шорная.

З 14 жніўня гарачай вады не будзе ў дамах па вуліцах Гурцьева, Пуцілава і Фогеля.

У перыяд з 16 жніўня — у спажыўцоў па вуліцы Грыцаўца.

Больш падрабязную інфармацыю аб адключэнні гарачай вады можна знайсці на сайце Мінгарвыканкама (www.minsk.gov.by) у раздзеле «Гэта актуальна».

У «Мінскэнерга» запэўнілі, што «час спынення падачы гарачай вады будзе максімальна скарочаны, і ў выпадку паспяховых выпрабаванняў трубаправодаў цеплавых сетак і адсутнасці дэфектаў, якія патрабуюць выканання незапланаваных рамонтна-аднаўленчых работ, не перавысіць 14 сутак».

Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

←У Мінску пачынае працаваць сацыяльнае таксі для інвалідаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика