18 ліпеня ў Мінску быў пабіты тэмпературны рэкорд

Источник материала:  
19.07.2010 09:47 —
18 ліпеня ў Мінску быў пабіты тэмпературны рэкорд. Максімальная тэмпература паветра, паводле звестак рэсурсу meteoinfo.by, склала плюс 32,9 градуса. Ранейшы рэкорд дня складаў 31,6 градуса і быў устаноўлены ў 2007 годзе.

Максімальная тэмпература паветра ні ў адным з населеных пунктаў не былі ніжэйшай за 30 градусаў, а ў Гомельскай вобласці дасягала амаль 36-градуснай адзнакі. Аднак абсалютны рэкорд дня ўстаяў (+36,7 у Лельчыцах у 2007 годзе).

У шэрагу раёнаў Гродзенскай вобласці прайшлі моцныя дажджы з навальніцамі. У Шчучыне выпала 35 мм ападкаў, або 45% месячнай нормы. У Мінску і Мінскай вобласці таксама чакаліся навальніцы, аднак сталіцу непагадзь абышла бокам.

19 ліпеня спякота пратрымаецца ў многіх рэгіёнах краіны, а затым пойдзе на спад.
Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←19 ліпеня адмяняеццца рух электрычак паміж Мінскам і Ждановічамі

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика