Штодня мінчане з'ядаюць 44 тоны марожанага
Мінчане б’юць рэкорды па спажыванні халодных дэсертаў. Гэтаму спрыяе небывалая спёка. Як паведаміла начальнік аддзела прадуктаў жывёлагадоўлі Галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама Тамара Глазко, штодня прадпрыемствы гандлю рэалізуюць у сталіцы каля 44 тон марожанага, тады як у мінулым годзе ў ліпені аб’ёмы продажаў былі на ўзроўні 38 тон.
Па яе словах, у горадзе рэалізуюцца вырабы мінскіх фабрык, прывозяць сваю прадукцыю ў сталіцу і прадпрыемствы з Гродна, Брэста, Магілёва, Лепеля, Барысава, Баранавічаў, Слуцка.
Што тычыцца асартыментнага пераліку, то ў буйных гандлёвых прадпрыемствах пакупнікам прапануюць 50 і больш найменняў марожанага. Прычым ільвіная доля ледзяных прысмакаў айчыннай вытворчасці.
Падзяліцца навіной:
Мінск-навіны
Мінск-навіны