Па суседстве з Лошыцкім паркам з'явіцца чатырохзоркавы гатэль
Чатырохзоркавы гатэль з"явіцца па суседстве з Лошыцкім паркам. Яго асновай стануць старадаўнія будынка былога піваварнага завода «Бровар», што месцяцца побач з Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексам.
У канцы 80-х гадоў мінулага стагоддзя Лошыцкі комплекс узяты пад ахову дзяржавы і аб"яўлены помнікам гісторыі, культуры і архітэктуры. Распрацаваны праект яго рэканструкцыі, у рамках якога плануецца і аднаўленне будынкаў «Бровар», праўда, з новымі функцыямі.
Будаваць гатэль на базе былога бровару падахвоціўся бізнес-цэнтр "Сталіца".У гасцініцы будзе ўвесь неабходны набор памяшканняў: пакоі перамоў, SPA і фітнэс-цэнтр з басейнам, салон прыгажосці, банкетная зала.
На першым паверсе былога «Бровару» таксама прапануецца размясціць піваварны цэх з піўным рэстаранам.Менавіта ў старадаўнім будынку будуць самыя лепшыя нумары гатэля - двух-і трохпакаёвыя апартаменты. А ўсяго ў комплексе прадугледжаны 150 нумароў рознай катэгорыі. З боку праезду Чыжэўскіх намечана адкрыць сувэнірныя крамы з асобным уваходам для наведвальнікаў Лошыцкага сядзібна-паркавага комплексу.
Першы этап праектавання завершаны, зараз пачалася распрацоўка архітэктурнага праекта. Будаўніцтва плануецца пачаць у 2011 годзе.
«Минск-Новости»