У ноч з 3 на 4 ліпеня грамадскі транспарт у Мінску будзе працаваць да 3.30
Так, да 3.30 будуць хадзіць аўтобусы на маршрутах №1 ДС (дыспетчарская станцыя) «Вяснянка» — «Вакзал», № 18 ДС «Усходняя» — «Навінкі», № 21 ДС «Шабаны» — ДС «Чыжоўка», № 29 ДС «Кунцаўшчына» — «Кульман», № 42 ДС «Кунцаўшчына» — «Сухарава‑6», № 44 ДС «Карастаянавай — «Ждановічы», № 52 ДС «Лошыца‑2» — «Вакзал», № 57 ДС «Усходняя» — «Сямашка», № 69 «Масюкоўшчына» — «Вакзал», № 73 ДС «Сярова» — «Вяснянка», № 91 «АВ «Маскоўскі» — «Вяснянка», № 95 ДС «Славінскага» — «Сцяпянка», № 99 ДС «Уручча‑4» — «9‑ы км», № 100 «Аэрапорт «Мінск‑1» — «АВ «Маскоўскі», № 102 ДС «Чыжоўка» — «Вакзал», № 113А «АВ «Маскоўскі» — «НДІ анкалогіі», № 121 ТД «Ждановічы — «Сухарава‑6».
Да 3.30 будуць працаваць тралейбусы на маршрутах №1 ДС «Зялёны Луг‑7» — «АВ «Маскоўскі», № 27 ДС «Дружная» — «Курасоўшчына», № 48 «Сухарава» — ДС «Кунцаўшчына», № 51 ДС «Дружная» — «Курасоўшчына», № 53 ДС «Малінаўка‑4» — ДС «Зялёны Луг‑7», № 60 ДС «Ангарская‑4» — «Ст. м «Магілёўская», № 62 ДС «Уручча‑2» — ДС «Уручча‑4», № 65 ДС «Малінаўка‑4»— «Дружная» і трамваі № 1 «Пл. Мяснікова» — «Зялёны Луг», № 3 «Возера» — «Серабранка».
Метрапалітэн таксама будзе працаваць да 3.30.
БелаПАН