Увечары 17 і 18 чэрвеня будзе часткова перакрыты рух на праспекце Незалежнасці

Источник материала:  
17.06.2010 16:13 —

У сувязі з трэніроўкамі зводнай роты ганаровай варты ўвечары 17 і 18 чэрвеня будзе перакрыты рух транспарту на частцы праспекта Незалежнасці ў Мінску.

Рух будзе абмежаваны ад вуліцы Леніна да вуліцы Казлова з 21.30 да 24.00. Да заканчэння трэніровак будзе арганізаваны аб’езд па прылеглых вуліцах.

Дзяржаўтаінспекцыя рэкамендуе ўсім аўтаўладальнікам планаваць час і маршрут паездак з улікам гэтых абмежаванняў.


Марына Носава, БелаПАН.
←На следующей неделе будет жарко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика