Сярэдняя дапамога па беспрацоўі ў Мінску — 45 тысяч 600 рублёў

Источник материала:  
17.06.2010 10:20 —
Афіцыйны ўзровень беспрацоўя ў Мінску на 1 чэрвеня 2010 года склаў 0,4% эканамічна актыўнага насельніцтва.

За май гэты паказчык не змяніўся, паведамілі ва ўпраўленні занятасці камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Сярэдні памер дапамогі па беспрацоўі ў маі складаў 45,6 тыс. рублёў (у красавіку — 44,9 тыс. рублёў).

У службах занятасці на 1 чэрвеня былі зарэгістраваны 4.292 беспрацоўныя. У маі за садзейнічаннем у працаўладкаванні звярнуліся больш як 9.900 чалавек.

На пастаянную ці часовую працу ўладкаваны 4.413 беспрацоўных, з іх 3.089 — атрымалі пастаянную працу.

На часовую працу ў вольны ад вучобы час працаўладкаваны 671 студэнт і школьнік. На прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку і павышэнне кваліфікацыі накіравана 1.108 беспрацоўных. У грамадскіх работах удзельнічалі 1.287 чалавек, у тым ліку 1.131 беспрацоўны.

Колькасць заяўленых вакансій на прадпрыемствах сталіцы на пачатак лета склала 15.991, у тым ліку для рабочых — 12.508.

Пры пошуку працы да камп’ютэрных інфарматараў звярнуліся больш за 157 тыс. чалавек, анкету‑рэзюмэ запоўнілі 1.454.

Найбольш запатрабаванымі спецыялістамі ў Мінску з’яўляюцца вадзіцелі аўтамабіляў, электрыкі‑электраманцёры, грузчыкі, прыбіральшчыкі, медсёстры, санітары, урачы‑тэрапеўты, міліцыянеры, вадзіцелі аўтобуса, бетоншчыкі, муляры, выхавальнікі, кандуктары, краўцы‑швачкі, афіцыянты, начальнікі аддзелаў кампаній, кандытары.


Марына Носава, БелаПАН.

←Белорусские контрразведчики обнаружили восемь авиационных пушек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика