Сёння пачынаецца цэнтралізаванае тэставанне

Сёлета для праходжання ўсіх прадметаў тэставання зарэгістраваліся больш як 172 тыс. чалавек, якія напішуць каля 479 тыс. тэстаў.
На ЦТ неабходна ўзяць дакумент, які засведчвае асобу, і асадку з чорным стрыжнем.
«Без пашпарта, пасведчання на права жыхарства або любога іншага дакумента, што засведчвае асобу абітурыента, ён нават не зможа прайсці ў будынак»,
— папярэдзіў Мікалай Фяськоў.
Паперу для чарнавіка абітурыентам выдадуць ужо ў аўдыторыі. Пасля заканчэння тэставання чарнавікі неабходна здаць арганізатарам. Усе іспыты пачынаюцца а 11.00, але лепш прыехаць загадзя, каб прайсці кантроль і знайсці сваю аўдыторыю, параіў Мікалай Фяськоў. Месца правядзення іспытаў можа не супадаць з адрасам пункта рэгістрацыі, таму, адпраўляючыся на тэставанне, трэба ўважліва прачытаць выдадзеныя на рукі дакументы.