У Беларусі спёка
Тэмпература паветра ноччу плюс 16—21°С,
днём плюс 30—34°С, па Гомельскай вобласці месцамі да плюс 35°С, па паўночным захадзе плюс 24—29°С.
Сёння ў Мінску — пераменная воблачнасць. Кароткачасовы дождж, магчыма навальніца. Вецер паўднёва‑заходні 5—10 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 18—20°С,
днём каля плюс 30°С.
13 чэрвеня па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Месцамі моцныя дажджы, днём па Гомельскай і Магілёўскай абласцях у асобных раёнах град.
Вецер заходні 6—11 м/с, месцамі пры навальніцах шквалістае ўзмацненне ветру да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 12—17°С, на паўднёвым усходзе да плюс 23°С,
днём плюс 19—26°С,
па паўднёвым усходзе Гомельскай вобласці плюс 27—30°С.
14 чэрвеня — пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі месцамі па Брэсцкай, Гомельскай абласцях кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Раніцай у асобных раёнах туман. Вецер заходні 4—9 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 6—11°С, па поўдні да плюс 15°С;
днём плюс 18—24°С.
13 чэрвеня ў Мінску — воблачна з праясненнямі. Ноччу і раніцай ліўневы дождж з навальніцай, днём кароткачасовы дождж. Вецер заходні 6—11 м/с, пры навальніцы парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра ноччу плюс 13—15°С,
днём плюс 22—24°С.