Санслужба Мiнска выступае за антытытунёвыя прыпынкi грамадскага транспарту

Источник материала:  
11.06.2010 11:42 —

У Мiнску неабходна павялiчыць колькасць зон некурэння, аб’явiўшы такiмi прыпынкi грамадскага транспарту. Пра гэта паведамiў кiраўнiк Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii, галоўны санiтарны лекар горада Фёдар Германовiч на аператыўнай нарадзе ў Мiнгарвыканкаме.

«З прадпрыемствам «Гаррэмаўтадор» мы дамаўлялiся, што на прыпынках павiнны быць вывешаны знакi аб забароне на курэнне. Дарожнiкi часткова зрабiлi гэта», — сказаў Фёдар Германовiч. Паводле яго слоў, насельнiцтва станоўча рэагуе на iнiцыятыву санслужбы. «Гэта iдэя правiльная, яе неабходна працягнуць i завяршыць», — падкрэслiў галоўны санiтарны лекар горада.

У гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТАM Фёдар Германовiч патлумачыў, што ўстаноўка знакаў аб забароне на курэнне на прыпынках — гэта не забаронная мера, а толькi рэкамендацыя, да якой санслужба заклiкае гараджан прыслухацца. Тым самым у Мiнску павялiчыцца колькасць зон некурэння.

←В белорусском спецназе погиб солдат-срочник

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика