“Белсата” стане больш
Тэлеканал «Белсат» амаль у два разы павялічвае час трансляцыі. Штодня раніцаю будзе паўтарацца большая частка вечаровага блоку з папярэдняга дня. «Аб’ектыў» будзе паўтарацца толькі раз – а 7-й гадзіне раніцы. Дзіцячыя мультфільмы з папярэдніх дзён будуць паўтарацца ў блоку па 3–4 серыі раніцаю найбліжэйшымі суботамі ды нядзелямі.
З 7-ае да 9-ае гадзіны можна будзе глядзець найлепшыя публіцыстычныя праграмы «Белсату» і выданне навінаў ад «Аб’ектыву», а пасля – дакументальныя і мастацкія фільмы ды серыялы.
Дзякуючы гэтаму гледачы, якія не паспелі паглядзець праграму ўвечары, змогуць зрабіць гэта раніцаю наступнага дня.
У летні перыяд на «Белсаце» – новыя праграмы. Вядомы актор і бард Віктар Шалкевіч будзе прыцягваць з’яўляцца на канале з новаю сатырычнаю перадачаю «Вагон». «Кулінарныя падарожжы Робэрта Макловіча» паклічуць гледачоў у краязнаўчыя і гастранамічныя экскурсіі па свеце. Невядомыя, але вартыя наведвання закуткі нашай краіны адкрые праграма «Паляванне на дзівосы».
Большасць перадачаў «Белсату» можна глядзець на сайце тэлеканалу www.belsat.eu.
Нагадваем, што з 1-га чэрвеня змянілася частата транслявання праз спадарожнік «Астра», таму просім змяніць частату ў вашых прыймачах на 10862 МГц. Частата на спадарожніку «Сірыюс» застаецца тая ж.
Народная Воля