На Слонімскім ільнозаводзе ліквідавалі буйны пажар

Агнём пашкоджаныя 20 т ільнотрасты. Сумеснымі высілкамі работнікаў МНС і прадпрыемства выратаваныя 50 т. Меркаваная прычына пажару - падпал. Цяпер шукаюць вінаватых.
Як растлумачылі ў МНС, ахова на прадпрыемстве была, аднак абыход па перыметры праводзіцца раз у 2 гадзіны.