Просты беларускі трактарыст спыніў Інтэрнет

У выніку інтэнсіўнай працы кіроўцы трактара аказаліся пашкоджанымі оптавалаконныя лінія «Атлант Телекома» і «Белінфанэта», а таксама пашкоджана тэлефонная магістраль «Белтэлекама». Усе гэтыя злыбеды тычацца 271‑га тэлефоннага вузла.
Памер шкоды пакуль высвятляецца. Не зразумела таксама, калі будуць ліквідаваныя пашкоджанні.