Аперацыя кардынала Казіміра Свёнтка прайшла паспяхова

Аперацыя завяршылася каля 10.00 і прайшла паспяхова.
19 мая кардынал, знаходзячыся дома, паламаў шыйку левага сцягна. 20 мая іерарх быў дастаўлены ў мінскую бальніцу. Падчас хірургічнага ўмяшальніцтва, якое праходзіла пад агульным наркозам, была ўстаноўлена металаканструкцыя.
Іерарх прыйшоў да прытомнасці і на дадзены момант знаходзіцца ў рэанімацыі.
На сённяшні дзень беларускі іерарх адзін з двух найстарэйшых кардыналаў у свеце. Найстарэйшымі кардыналамі з’яўляюцца італьянец Эрзільё Таніні (20 ліпеня 1914 г.) і беларускі іерарх Казімір Свёнтэк (21 кастрычніка 1914 г.).