Кардынал Казімір Свёнтэк у рэанімацыі

Старэйшы на Беларусі каталіцкі святар зламаў шыйку бядра. Улічваючы ўзрост пацыента, а таксама тып пералома, медыкі вырашылі не ставіць Казіміру Свёнтэку пратэз, а зрабіць менш траўматычную аперацыю – устанавіць металаканструкцыю.
Зараз Казімір Свёнтэк знаходзіцца ў рэанімацыйным аддзяленні РНПЦ, для яго абсталяваны асобны блок. Кардынала рыхтуюць да аперацыі.
Трэба адзначыць, што Казімір Свёнтэк не толькі старэйшы на Беларусі каталіцкі святар. На сённяшні дзень найстарэйшымі кардыналамі ў свеце з’яўляюцца італьянец Эрзільё Таніні і беларускі іерарх Казімір Свёнтэк. Ім па 95 гадоў.
Народная Воля