У Мінску з’явілася вуліца Еўфрасінні Полацкай
20 мая ў Мінску з’явілася вуліца імя святой Еўфрасінні Полацкай. Рашэнне перайменаваць вуліцу Гандлёвую вынес Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў.
catholic.by
Рашэнне Мінгарсавета апублікавана ў сённяшнім нумары газеты «Мінскі кур’ер» і ўступае ў сілу з моманту апублікавання.
Падобнае рашэнне прынята якраз напярэдадні дня ўспаміну ў Рускай Праваслаўнай Царкве святой Еўфрасінні. Памяць святой ушаноўваецца таксама ў трэцюю нядзелю пасля Пяцідзесятніцы.
catholic.by