Гонкі на ездавых сабаках адбудуцца 16 мая ў Мінску

Источник материала:  
14.05.2010 14:16 —
Гонкі (бясснежныя) на ездавых сабаках адбудуцца 16 мая на беразе Цнянскага вадасховішча ў Мінску. Пра гэта паведаміў каардынатар спаборніцтва, член аргкамітэта Аляксей Мухля.

Паводле яго слоў, у спаборніцтвах возьмуць удзел каля 40 чалавек з Беларусі і Расіі і 30 сабак сібірскіх парод. Спаборнічаць удзельнікі будуць у трох дысцыплінах: байкджорынг (заезд на веласіпедах), канікрос (бег з сабакамі) і эстафета.

Пачатак спаборніцтваў у 10.00.


БелаПАН
←Сяргей Каваленка атрымаў 3 гады ўмоўна

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика