Зь Сяргея Каваленкі хочуць спагнаць яшчэ й за сапсаваныя ёлачныя цацкі

Падсудны, сябра КХП БНФ спадар Каваленка, выступіў з хадайніцтвам, каб фота- і відэаздымкі дазволіў судзьдзя Яўген Буруноў. Аднак гэтае хадайніцтва было адхілена са згоды абвінаваўцы і трох міліцыянтаў, якія прыйшлі ў суд у якасьці пацярпелых.
Сяргей Каваленка падаў яшчэ некалькі хадайніцтваў. Адно зь іх — каб паседжаньне адбывалася на беларускай мове. Але судзьдзя заявіў, што добра разумее падсуднага, а сам размаўляць па-беларуску не жадае. Тады падсудны актывіст заявіў адвод судзьдзі:
Я лічу, што судзьдзя мусіць размаўляць на роднай мове са мной.