Пачалі судзіць Казуліна і Макаева

Источник материала:  
12.05.2010 —
Пачалі судзіць Казуліна і Макаева

12 траўня ў судзе Ленінскага раёну Менску пачалі судзіць дэмакратычных актывістаў, якіх затрымалі пасьля суду Мікалаем Аўтуховічам, Уладзімерам Асіпенкам і Міхаілам Казловым.

11.05 Разгляд справы Казуліна перанесьлі з кабінэту судзьдзі ў вялікую залю.

11.00 Аляксандра Казуліна будзе судзіць Міхаіл Хома. Адвакатам у Казуліна будзе Зьміцер Гарачка. Падтрымаць былога кандыдата на прэзыдэнта прыйшло каля 20 чалавек. Сярод іх: Лявон Баршчэўскі. Мікола Статкевіч, Кацярына Садоўская, Раіса Міхайлоўская, Уладзімер Барадач.

Казулін патрабуе, каб пад разгляд справы далі вялікую залю.

Прадпрымальніка Алеся Макаева будзе судзіць Надзея Навіцкая.

Сваёй чаргі чакаюць моладзевыя актывісты Мікола Дземідзенка і Ўладзь Яроменка.

Затрыманьні адбыліся пасьля 17-ай гадзіны 6-га траўня, каля працэс над Аўтуховічам ды іншымі ўжо скончыўся і людзі, якія назіралі за працэсам, разыходзіліся.

"Прайшлі Мастацкі музэй, дайшлі да вуліцы Карла Маркса. На сьветлафоры гарэў чырвоны, толькі загарэўся зялёны і я зрабіў крок на пераход, як падлятае аўтобус, выскокваюць міліцыянты са спэцназу і хапаюць мяне, а потым тых, хто быў побач", -- згадвае падзеі былы кандыдат на прэзыдэнта Аляксандар Казулін.

Як потым будзе пазначана ў міліцэйскім пратаколе, Аляксандар Казулін таксама нібыта нецэнзурна лаяўся. Напамін пра гэты пратакол выклікае ў палітыка сьмех.
←Глубокский район Витебской области и французский округ Фер намерены расширять межрегиональное сотрудничество

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика