Сёння ў Мінску пачынаюць працаваць фантаны

Источник материала:  
30.04.2010 15:16 —
30 красавіка ў 18.00 пачнуць працаваць сталічныя фантаны.

Як паведаміў начальнік участка фантанаў упраўлення «Цэнтр» прадпрыемства «Мінскзеленбуд» Міхаіл Прывалаў, у падпарадкаванні прадпрыемства знаходзяцца 29 фантанаў, якія галоўным чынам размешчаны ў цэнтры горада. Сярод іх — самы стары фантан «Хлопчык з лебедзем» у скверы каля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Астатнія фантаны лічацца на балансе асобных прадпрыемстваў і ведамстваў.

Паводле слоў Прывалава,

у сталіцы налічваецца больш як 60 фантанаў.

Пасля зімы на ўсіх гэтых аб’ектах быў праведзены бягучы рамонт, мантаж абсталявання, касметычная ўборка.

Сёлета ў горадзе пачнуць працаваць пяць новых фантанаў каля комплексу «Мінск‑Арэна». Да лета плануецца завяршыць работы па будаўніцтве двух фантанаў на Камсамольскім возеры.


БелаПАН

←«Атлант Телеком» заплатит за СОРМ 60 тысяч долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика