Кошты на аўтазапчасткі «вызвалілі»
СТА могуць легальна фармаваць свае склады запчастак і зарабляць на іх.
Як паведаміла прэс-служба Міністэрства эканомікі, 22 красавіка ўступіла ў сілу пастанова ведамства № 70 ад 1 красавіку 2010 года, паводле якой «ўсе матэрыялы, запасныя часткі, вузлы і агрэгаты, якія выкарыстоўваюцца непасрэдна пры аказанні паслуг па тэхнічным абслугоўванні і рамонце транспартных сродкаў, аплачваюцца заказчыкамі па коштах, сфармаваны суб'ектамі прадпрымальніцкай дзейнасці з улікам кан'юнктуры рынку».Раней асноўная маса СТА ў Беларусі, не з'яўляючыся імпарцёрамі, не мела права ўсталёўваць нацэнку на запчасткі. Гэта значыць пры аказанні паслуг па рамонце аўтамабіляў яны абавязаны былі прадаваць запасныя часткі па сабекошце. У структуры збыту афіцыйнай СТА запчасткі складаюць прыкладна 65% кошту рамонту.
Як заявіў старшыня праўлення Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі Сяргей Міхневіч, «дакумент дае магчымасць СТА легальна фармаваць свае склады запчастак і зарабляць на іх. Рэальна сёння станцыі тэхабслугоўвання могуць фарміраваць эканамічна абгрунтаваныя бізнес-планы прыбытковай дзейнасці».
Па словах эксперта, «такі прарыўны момант будзе спрыяць развіццю аўтасэрвісу. Калі раней дылеры куплялі запасныя часткі ў імпарцёраў, яны не маглі рабіць ніякія скідкі. Запчасткі адпускалі па сабекошце, а ніжэй за сабекошт прадаваць было нельга. Зараз ствараюцца перадумовы для будучыні зніжэння коштаў, таму што дылеры могуць рабіць скідкі ў выпадку распродажу, ўцэнкі, акцый. Гэта стварае магчымасць дылерам дзейнічаць больш гнуткімі, і кліент ад гэтага толькі выйграе».