Пракурор просіць пакараць Аўтуховіча 20 гадамі турмы
Пракурор Эльдар Сафараў прапанаваў пакараць ваўкавыскага прадпрымальніка Мікалая Аўтуховіча 20 гадамі турмы з канфіскацыяй маёмасці.
Уладзіміра Асіпенку і Аляксандра Ларына прапанавана пакараць 11 гадамі турмы, Міхаіла Казлова - трыма.
Вырак будзе вынесены на наступным тыдні.
Крымінальная справа па абвінавачанні Мікалая Аўтуховіча і Уладзіміра Асіпенкі ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта супраць намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Каменкі і былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі, а таксама ў арганізацыі падпалу дома былога начальніка Ваўкавыскага РАУС Гродзенскай вобласці Сяргея Кацубы ў 2004 годзе разглядаецца ў Вярхоўным судзе з 10 сакавіка.