БРСМаўцы пікетавалі “Народную Волю”
Другі за апошні месяц пікет адбыўся ля рэдакцыі газеты “Народная Воля”. На гэты раз акцыю праводзілі актывісты Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.
У 12.50 ля рэдакцыі, у суправаджэнні прадстаўнікоў дзяржаўных тэлеканалаў, з’явіліся 12 маладых людзей. Яны разгарнулі плакаты “Народная ли? Воля ли?”, “Они победили, а вы врёте”.
Сярод пікетчыкаў была першы сакратар Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ Алена Хадыка, актывісты Аляксей Якубовіч, Аляксандр Кіслюк, Андрэй Наваяскі, Іван Васілюк і іншыя...