ДАІ заклікае мінчан адмовіцца ад асабістага транспарту падчас наведвання могілак на Радаўніцу
Як зазначаюць ва УДАІ, падчас масавага наведвання могілак 13 красавіка будуць арганізаваны дадатковыя паркоўкі. Так, у раёне Усходніх (Маскоўскіх) могілак будзе дазволена стаянка транспарту на праезнай частцы праспекта Незалежнасці з абодвух бакоў у першай паласе пад вуглом да бардзюрнага каменя, на ўчастку ад вуліцы Каліноўскага да з’езду на МКАД.
У раёне Чыжоўскіх могілак стаянка транспарту будзе арганізавана на праезнай частцы знешняга і ўнутранага кольца МКАД у першай паласе пад вуглом да абочыны на ўчастку ад дарогі на Новы Двор да надземнага пешаходнага пераходу, а таксама на праезнай частцы вуліцы Убарэвіча з абодвух бакоў на ўчастку ад вуліцы Ташкенцкая да вуліцы Галадзеда.
Дзяржаўтаінспекцыя пераканаўча просіць вадзіцеляў аўтамабіляў пры руху ў раёне згаданых месцаў быць як мага больш уважлівымі і загадзя зніжаць хуткасць.
Аўтар: БелаПАН