2-ая гарадская бальніца Мінска пераедзе да рэзідэнцыі Лукашэнкі
Нарэшце абранае месца для пераезду 2-ой клінічнай гарадской бальніцы Мінска.
Яна будзе размяшчацца па вуліцы Энгельса, у двухстах метрах ад рэзідэнцыі кіраўніка дзяржавы.Там ужо ідзе будаўніцтва двух карпусоў. Замоўцам выступае ўпраўленне капітальнага будаўніцтва (УКБ) Упраўлення справамі прэзідэнта. Плануецца, што 2-ая клініка пераедзе ў новыя карпусы ў 2011 годзе.
Медыцынская ўстанова фактычна аказалася бяздомнай, бо цяперашняе месца знаходжання шпіталя прадалі за бясцэнак Аману.
2-ая гарадская бальніца Мінска |
Аўтар: ЯВ