“Народную Волю” пікетавалі ветэраны... (ФОТАРЭПАРТАЖ)

Источник материала:  
06.04.2010 —

Сёння каля 11 гадзін раніцы каля офіса “Народнай Волі” з’явілася група пікетоўшчыкаў-ветэранаў. Яны прыбылі арганізавана, у суправаджэнні маладых людзей у скураных паліто, якія на паперы адзначалі прысутных. Мерапрыемства з усіх бакоў акружалі прадстаўнікі дзяржаўных тэлеканалаў.

Высветлілася, што ветэранаў, якіх было каля трох дзесяткаў чалавек, абурыла публікацыя ў “Народнай Волі” кнігі Іллі Копыла “Нябышына. Вайна”. На думку пікетоўшчыкаў, у кнізе непраўдзіва асвятляюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

Кіраваў пікетам старшыня мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адоньеў. Па яго камандзе ветэраны разгарнулі плакаты. На іх  па-руску было напісана: «Долой клевету», «Нацизм не пройдет”, «Позор фальсификаторам истории», «Середич! Не позволим унижать ветеранов», «Победили врагов – победим клеветников».

Пікетоўшчыкі настойвалі на сустрэчы з галоўным рэдактарам газеты Іосіфам Сярэдзічам. Але ён адлучыўся з офіса па рэдакцыйных справах, на месцы яго не было. Размаўляла з пікетоўшчыкамі шэф-рэдактар “Народнай Волі” Святлана Калінкіна: “У ходзе размовы я сказала пікетоўшчыкам, што “Народная Воля” друкуе розныя меркаванні. І калі ў прыйшоўшых ветэранаў ёсць свае ўспаміны аб вайне, якія складаюцца не з лозунгаў, а з канкрэтных фактаў, то мы гатовы надрукаваць і іх”.

Пасля гэтага пікет скончыўся. На развітанне ветэраны пакінулі ў рэдакцыі плакаты з якімі прыйшлі.

←Возраст мудрости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика