Пажар на Мазырскім НПЗ. Пацярпелі 2 чалавекі (Фота+Відэа)

Источник материала:  
30.03.2010 —
На Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе адбыўся буйны пажар. Агонь не дабраўся да нафтасховішчаў. Два супрацоўнікі завода шпіталізаваныя з апёкамі.Пра здарэнне Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў:

Руслан Габрылёў: "Гэтую інфармацыю я пацвярджаю. Прыйшоў выклік па пятай ступені складанасці. Нашая тэхніка працавала на ліквідацыі пажара на Мазырскім нафтаперапрацоўчым заводзе.

Пяты нумар выкліка — гэта самы складаны пажар, які можа адбыцца ў Беларусі".


Паводле інфармацыі, якую Еўрарадыё атрымала непасрэдна на Мазырскім МПЗ, пажар адбыўся на адной з усталёвак па атрыманні кацельнага паліва, на ўзроўні ў 20 метраў над зямлёй, і не закрануў нафтасховішчы.

Аператыўны дзяжурны МНС Беларусі паведаміў Еўрарадыё, што пажар тушылі каля 40 хвілінаў:

Аператыўны дзяжурны: "Паведамленне пра пажар прыйшло ў 13:54. У 14:34 адкрытае гарэнне было спыненае. У тушэнні была задзейнічаная 21 адзінка тэхнікі і 71 чалавек.

У выніку пажара два супрацоўнікі прадпрыемства атрымалі апёкі".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика