Берасцейскія актывісты распавялі, як праходзіла сустрэча з Лукашэнкам

Источник материала:  
23.06.2020 14:42 — Новости Политики

Актывісты, якія выступаюць супраць акумулятарнага заводу, распавялі belsat.eu, як рыхтавалася сустрэча з Лукашэнкам і патлумачылі, чаму не задалі яму вострых пытанняў.

Берасцейскія актывісты распавялі, як праходзіла сустрэча з Лукашэнкам

Зміцер Бекалюк змагаецца супраць заводу праз звароты да чыноўнікаў у розных інстанцыях ужо больш за два гады. Паводле яго слоў, у мінулую нядзелю яму патэлефанаваў мэр Берасця і папрасіў прыйсці ў гарвыканкам, каб узгадніць фармат сустрэчы з кіраўніком дзяржавы.

Берасцейскія актывісты распавялі, як праходзіла сустрэча з Лукашэнкам

Зміцер Бекалюк Фота: «Белсат»

«Я трошкі здзівіўся. Хаця раней я пісаў шмат зваротаў, у тым ліку ў адміністрацыю прэзідэнта і прасіў арганізаваць сустрэчу з намі. Фармат мне быў невядомы – я думаў, гэта будзе ў нейкім памяшканні, а не пад адкрытым небам. Я думаў, там будзе масоўка з БРСМ, але ў выніку было не больш за чалавек 30».

Што да захадаў бяспекі, Бекалюк кажа: адмысловых інструкцый ім не давалі. Адзінае, за іхнымі спінамі стаялі некалькі чалавек з прэзідэнцкай аховы.

На фота з сустрэчы бачна, як Бекалюк паціскае руку Лукашэнку. На пытанне, навошта ён гэта зрабіў, тлумачыць: іншы актывіст запытаў Лукашэнку, чаму б не перанесці завод у чарнобыльскую зону.

Берасцейскія актывісты распавялі, як праходзіла сустрэча з Лукашэнкам

Фота “Пул Первого”

«Я хацеў разрадзіць абстаноўку. Бо я хачу застацца тут жыць. Калі прыехаў чалавек, які вырашае цяпер пытанне заводу – я буду спрабаваць дагрукацца. Скарыстаюся шанцам выказаць свае меркаванне без 15 содняў», – кажа Бекалюк.

Берасцейскія актывісты распавялі, як праходзіла сустрэча з Лукашэнкам

Фота з Інстаграму Дзяніса

Грамадскі актывіст Дзяніс Трацюк, якога таксама запрасілі на сустрэчу, распавядае:

«Па перыметры правядзення было мінімальнае ачапленне. Служба бяспекі правярала, што ў нас у кішэнях, абшукалі металадэтэктарам ручным. Пытанні загадзя не ўзгаднялі. Там працавалі тры мікрафоны, дазвалялі свабодна ўсё здымаць».

Паводле Трацюка, ён вырашыў не задаваць пытанняў і не выказваць Лукашэнку свайго стаўлення да апошніх падзеяў у краіне.

«Які сэнс задаваць пытанні, калі ты ведаеш, што не пачуеш лагічны адказ? Першы крок да чагосьці большага – гэта тое, што людзі пачынаюць свабодна пісаць свае думкі ў сацсетках. Фактараў вельмі шмат… Рэпрэсіўная машына працуе, а ў мяне ёсць блізкія ў тым ліку на дзяржслужбе. Гэта не страх за сябе, а страх за людзей, якія мне блізкія», – дадае актывіст.

←Лукашенко обиделся на «3%» и «таракана», назвав других претендентов жуликами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика