Пад час "кармлення галубоў" затрыманы "дробны хуліган" Пятрухін

Источник материала:  
02.06.2019 18:58 — Новости Политики

На плошчы Леніна ў Берасці 2 чэрвеня адбылося “кармленне галубоў” – традыцыйная акцыя праціўнікаў акумулятарнага завода.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news66769.php

Пад час "кармлення галубоў" затрыманы "дробны хуліган" Пятрухін

Па інфармацыі праваабаронцы Уладзіміра Вялічкіна, на гэты раз на плошчы сабралася каля 140 чалавек.

Як паведамляе БелаПАН, асноўнай тэмай сённяшняй сустрэчы стала паведамленне пра перанос тэрміну прыёмкі ў эксплуатацыю акумулятарнага завода з траўня на чэрвень. Як паведаміў выданню кіраўнік адміністрацыі СЭЗ „Брэст” Фёдар Каланчук, прыёмка прадпрыемства плануецца 11-14 чэрвеня.

Актывіст Дзмітрый Бекалюк лічыць, што гэта адбылося таму, што аб’ект „не адпавядае патрабаванням экалагічнай бяспекі”, пры тым што ён атрымаў станоўчае заключэнне дзяржаўнай экалагічнай экспертызы.

У сваю чаргу актывіст Уладзіслаў Абрамовіч лічыць, што шкодныя выкіды ў дзясяткі разоў вышэйшыя, чым заяўлена ў дзяржаўнай экалагічнай экспертызе. Урач Анатоль Ярмоленка адзначыў, што на заводзе далёка не ўсё добра, што і выявіла ініцыятыўная група праціўнікаў яго будаўніцтва. „Калі ва ўладаў ёсць розум, завод не будзе запушчаны ў эксплуатацыю ў такім выглядзе”, — заявіў ён.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news66769.php

Пад час "кармлення галубоў" затрыманы "дробны хуліган" Пятрухін

Сяргей Пятрухін спрабуе ўручыць заяву супрацоўнікам міліцыі. Фота Уладзіміра Вялічкіна.

Затым пачалося шэсце, пад час якога на скрыжаванні вул.вул. Савецкай і Маякоўскага быў нечакана затрыманы блогер Сяргей Пятрухін. Дзве асобы ў камуфляжы гвалтам ўвапхнулі яго ў ўтамабіль і звезлі ў невядомым кірунку. Пры выкраданні прысутнічаў выконваючы абавязкі начальніка Ленінскага РАЎС Берасця Мікалай Самасюк. Выпадкова сведкамі здарэння сталіся журналісты New York Times, якія рыхтуюць матэрыял аб супрацьстаянні берасцейцаў з заводам АКБ і берасцейскімі ўладамі.


Читать полностью в источнике с фото: https://virtualbrest.by/news66769.php

Пад час "кармлення галубоў" затрыманы "дробны хуліган" Пятрухін

А 13:24 ад Пятрухіна прыляцела СМСка: “ІЧУ”. І трохі пазьней “17.1”. Гэта значыць “дробнае хуліганства”. Меркавана, суд над блогерам адбудзецца ў панядзелак 3 чэрвеня.

Тым часам шэсце завяршылася каля кінатэатра "Беларусь".

←Турчин обсудил в Казахстане развитие совместных проектов, включая нефтяное соглашение

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика