"Дело снеговика" будут рассматривать в Бресте 30 января
30 студзеня ў судзе Берасцейскага раёна адбудзецца разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах да Юліі Нічыпарук.
Жанчыну вінавацяць у парушэнні часткі 1 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь.
видео - Радио Свобода
Адпаведны практакол адміністрацыйнага правапарушэння склаў участковы інспектар міліцыі Берасцейскага раённага аддзелу ўнутраных спраў Валянцін Глушчанка. Міліцыянт убачыў у размешчаных на снегавіку налепках з надпісам „Прэч атруту, не заводу! Гаспадарыць тут народу!” правапарушэнне і прыкметы несанкцыянаванага пікету. Сітуацыю каментуе праваабаронца Раман Кісляк:
– Любы грамадскі канфлікт не адбываецца без парушэнняў правоў чалавека. І ў асноўным гэта, на жаль, парушэнне свабоды выказвання свайго меркавання ў розных формах. Гэта самае распаўсюджанае. У працэсе пераследу актывістаў мы назіраем парушэнне права на сумленны працэс і ў тым ліку на магчымасці абскардзіць неправамоцныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.
З позвы, якую атрымала Юлія Нічыпарук, вынікае, што разгляд ейнай справы адбудзецца 30 студзеня ў 10:00. Берасцейскі раённы суд знаходзіцца па адрасе Чырвонагвардзейская 4/1. Сама Юлія са складзеным адміністрацыйным пратаколам не згодна.