Брэсцкаму блогеру Сяргею Пятрухіну абмежавалі выезд за мяжу

Источник материала:  
09.01.2019 16:58 — Новости Политики

Як распавёў cлужбе маніторынгу ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” блогер Сяргей Пятрухін, рашэнне абмежаваць яму выезд за межы краіны прыняў следчы Брэсцкага міжраённага аддзела Следчага камітэта Андранік Хачатран, які вядзе яго справу.


Читать полностью в источнике с фото: http://virtualbrest.by/news62380.php

Брэсцкаму блогеру Сяргею Пятрухіну абмежавалі выезд за мяжу

У ліпені 2018 года ў дачыненні да брэсцкага блогера была заведзена крымінальная справа паводле часткі 2 артыкула 189 Крымінальнага кодэкса РБ (“абраза”). Падставай крымінальнага пераследу стаў пост Сяргея Пятрухіна ў сацыяльных сетках пра супрацоўніка міліцыі Мікалая Рабушку, які трымаў блогераў (Сяргея Пятрухіна і яго калегу Аляксандра Кабанава) у службовай машыне пры тэмпэратуры мінус 27 градусаў. У прыватнасці, у посце была напісана, што “не кожны фашыст можа пахваліцца такім подзвігам”.

Пасля гэтага маёр міліцыі Мікалай Рабушка, чыё фота было змешчанае побач з гэтым допісам у сацыяльных сетках, і напісаў заяву, на падставе якой у дачыненні да Пятрухіна распачалі крымінальную справу. Сам блогер не лічыць свой выраз абразай.

Менавіта паводле гэтай справы 30 жніўня адбываўся ператрус у кватэры Сяргея Пятрухіна, але, паводле блогера, з верасня ён нічога не вядае пра далейшыя дзеянні следства. 

Нагадаем, што 19 снежня мінулага года брэсцкага блогера знялі з аўтобуса на беларуска-літоўскай мяжы падчас памежнага кантролю. Тады ніякіх тлумачэнняў ад памежнікаў Сяргей Пятрухін не атрымаў, забарона на выезд аказалася для яго нечаканасцю. Блогер паведаміў, што напярэдадні паездкі звяртаўся ў аддзел прымусовага выканання Ленінскага раёна Брэста, каб даведацца пра прэтэнзіі і распачатыя ў дачыненні да яго справы.

“Тады супрацоўніца ўстановы паведаміла, што ўсё нармальна. Так, на той момант былі нясплачаныя штрафы, але тэрмін яшчэ не выйшаў і ніякіх падпісак аб нявыездзе я не даваў”, – кажа Сяргей Пятрухін.

Ён лічыць, што абмежаванне на выезд за мяжу з’яўляецца помстай з боку праваахоўных устаноў, за тое, што займаецца выкрыццём фактаў перавышэння паўнамоцтваў і іншых злоўжыванняў з боку прадстаўнікоў улады і сілавых структур.

←В Индексе паспортов Беларусь поднялась на 66 место

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика