После допроса блогера Сергея Петрухина отпустили на свободу
У Берасці працягваюць разгортвацца падзеі вакол крымінальнай справы адносна вядомага ў рэгіёне блогера Сяргея Пятрухіна.
Сёння раніцай да яго ў кватэру жорстка ўварваліся супрацоўнікі міліцыі ў масках. Пра гэта ў сацыяльных сетках паведамляе прадстаўнік ПЦ “Вясна” на Берасцейшчыне Уладзімір Вялічкін.
“Да Пятрухіна ізноў прыехала міліцыя, просьба ўсім, хто можа пад'ехаць і падтрымаць яго на Наганава”, - піша праваабаронца.
З відэа, якое размешчанае ніжэй, бачна, што амап у масках жорстка паклаў блогера на падлогу. Затым яму паведамілі, што будуць праводзіць ператрус.
"Калі я прыбыў па месцы жыхарства, - паведамляе праваабаронца Уладзімір Вялічкін, - уваход у пад'езд апынуўся заблакаваны на ўваход. Званкі ідуць на іншую кватэру, дзверы звонку не адчыняюцца, нават, калі жыхары націскаюць адпаведную кнопку, каб прапусціць падтрымку".
Па словах Вялічкіна, у кватэры Пятрухіна зараз праводзіцца ператрус. Пра гэта сказаў участковы, за плячыма якога стаялі 4 АМАПаўцы. Маўляў, скончым усё праз паўгадзіны. Ён жывы, здаровы, там прымем рашэнне... Пасля чаго АМАпАўцы настойліва з недвусэнсоўным аыразаў вачэй, схаваных пад чорнымі маскамі, параілі праваабаронцу пакінуць пад'езд...
Людзей не пускаюць у пад'езд, "тэлефон прыбярыце",- кажуць. Намагаюцца выдаліць неабыякавых грамадзян з пад'езда.
Пасля ператрусу Сяргея Пятрухіна вывелі з кватэры ў кайданках і павезлі ў аддзяленне міліцыі. Быў канфіскаваны жосткі дыск кампутара і носьбіты інфармацыі.
Праваабаронцы зафіксавалі, што дзверы ў кватэру Пятрухіна проста выламалі, а пасля ператрусу апячаталі.
Па неафіцыйнай інфармацыі Пятрухіна павезлі ў Ленінскі РАЎС, для для дачы паказанняў. Адзін з участковых, Ігнатоўскі, паабяцаў, што яго адпусцяць.
Прыкладна ў 13-30 Пятрухіна адпусцілі з Ленінскага РАУС.
Нагадваем адносінах да Сяргея Пятрухіна дакладна ўзбуджана крымінальная справа па частцы 2 артыкула 189 „Знявага” Крымінальнага кодэксу. Блогер дакладна ня ведае, з-за якога менавіта эпізода ягонага жыцця.