Правозащитники: Процесс регистрации инициативных групп по выдвижению кандидатов в депутаты прошел более демократично, чем во время предыдущей избирательной кампании

Источник материала:  
12.07.2016 13:52 — Новости Политики
Мінск, 12 ліпеня. Працэс рэгістрацыі ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты падчас сёлетняй парламенцкай кампаніі прайшоў больш дэмакратычна, чым на папярэдніх выбарах. Да такой высновы прыйшлі ўдзельнікі кампаніі назірання "Праваабаронцы за свабодныя выбары".

Як адзначаецца ў справаздачы праваабаронцаў па выніках назірання за рэгістрацыяй ініцыятыўных груп, на 11 ліпеня адмоўлена ў рэгістрацыі толькі 25 групам (3,1%), што ў працэнтных адносінах менш за колькасць адмоваў на парламенцкіх выбарах 2012 года, аднак фіксаваліся асобныя выпадкі перашкод з боку ўладаў у дачыненні да членаў ініцыятыўных груп апазіцыйных кандыдатаў.

"Ёсць звесткі, што на членаў некаторых ініцыятыўных груп аказваўся націск. Марына Хоміч, якая вылучаецца кандыдатам ад БХД па Кальварыйскай выбарчай акрузе № 104 (старшыня — Зінаіда Жаголкіна) у Мінску, паведаміла, што з камісіі тэлефанавалі ўсім 39 членам яе ініцыятыўнай групы і распытвалі аб сур`ёзнасці іх намераў удзелу ў зборы подпісаў", — паведамляецца ў справаздачы.

У Лунінцы, паводле інфармацыі назіральнікаў, прыхільнікі прэтэндэнта ў кандыдаты Леаніда Дубаносава сутыкнуліся з запалохваннем: двух маладых людзей тэрмінова выклікалі ў ваенкамат, "жанчыне пагражалі забраць дзяцей, вымусіўшы яе выйсці са складу ініцыятыўнай групы".

"У Светлагорску грамадскі актывіст Юрый Ляшэнка паведаміў, што пасля рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы атрымаў позву аб высяленні з дома для часовага пражывання. Ён расцэньвае гэта як націск у сувязі з удзелам у выбарах", — адзначаюць праваабаронцы.

Назіральнікі нагадваюць, што акруговая выбарчая камісія (АВК) Старавіленскай выбарчай акругі № 105 (старшыня — Мікалай Буры) першапачаткова адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы члена АГП Мікалая Казлова на той падставе, што ў спісе ініцыятыўнай групы былі выяўленыя неадпаведнасці. Казлоў абскардзіў адмову АВК у Мінскай гарадской выбарчай камісіі. Было прынята рашэнне адмяніць рашэнне АВК акругі і зарэгістраваць яго ініцыятыўную групу, выключыўшы з яе членаў з "некарэктнымі дадзенымі".

Таксама, нагадваюць праваабаронцы, АВК Старавіленскай выбарчай акругі № 105 адмовіла ў рэгістрацыі ініцыятыўнай групы экс-палітвязня Мікалая Статкевіча. "Фармальнай падставай паслужыла наяўнасць у прэтэндэнта ў кандыдаты непагашанай судзімасці. У сваім рашэнні АВК спасылаецца на норму ч. 7 арт. 60 Выбарчага кодэкса, паводле якой кандыдатамі ў дэпутаты не могуць быць вылучаны грамадзяне, што не маюць права ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь займаць пасады ў дзяржаўных органах і іншых дзяржаўных арганізацыях у сувязі з наяўнасцю судзімасці. Варта ўзгадаць, што пасля вызвалення палітзняволеных іх рэабілітацыя застаецца адным з патрабаванняў ЕС да Беларусі", — нагадваюць назіральнікі.

У кампаніі падкрэсліваюць, што этап збору подпісаў адбываецца ў спакойнай атмасферы. "Зафіксаваны толькі асобныя інцыдэнты. Як і падчас папярэдніх выбарчых кампаній, ёсць факты перашкодаў пры зборы подпісаў у інтэрнатах. У Мінску 6 ліпеня супрацоўнікі інтэрната Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта на праспекце Дзяржынскага забаранялі збіраць подпісы ў гэтым інтэрнаце прэтэндэнту ў кандыдаты Паўлу Стэфановічу і члену яго ініцыятыўнай групы Зміцеру Кавалгіну. Выкліканыя супрацоўнікі міліцыі прапанавалі Стэфановічу і Кавалгіну праехаць у аддзяленне міліцыі для высвятлення абставінаў. Пасля складання пратакола апытання, што агулам доўжылася каля трох гадзін, іх выпусцілі. Дзеянні супрацоўнікаў міліцыі абскарджаны ў ГУУС Мінгарвыканкама, пракуратуры Маскоўскага раёна Мінска і акруговай выбарчай камісіі", — паведамляюць праваабаронцы.

У кампанію "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ўваходзяць прадстаўнікі Беларускага Хельсінкскага камітэта і закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна".
Аляксей Аляксандраў, БелаПАН.
←Помощник президента по экономическим вопросам Кирилл Рудый назначен послом Беларуси в Китае, глава БелТПП Михаил Мятликов — в Грузии (обновлено)

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика